- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 36
Перад выкананнем песні People Have the Power “хросная маці панк-року” заявіла, што прысвячае яе “Стыву [Капусу, прэзідэнту РСЕ/РС] і ўсім супрацоўнікам Радыё Свабодная Еўропа”. Пра гэта паведамляе “Настоящее время”.
Пэці Сміт высока ацаніла працу журналістаў і іншых “грамадскіх інстытутаў”, падкрэсліўшы іх ролю ў распаўсюджванні “важнай інфармацыі жыхарам аддаленых рэгіёнаў па ўсім свеце”.
Спявачка таксама выказала шкадаванне з нагоды спроб цяперашняй адміністрацыі ў Белым доме спыніць фінансаванне Радыё Свабода.
“Мы павінны працягваць змагацца, мы павінны дапамагаць адно аднаму”, — дадала яна.