Беларуская скрыпачка дасць у Лондане першы канцэрт, цалкам прысвечаны сучаснай беларускай акадэмічнай музыцы

Лаўрэатка міжнародных конкурсаў і стыпендыятка Каралеўскага каледжа музыкі ў Лондане Ева Волкава 23 жніўня дасць свой першы канцэрт у Вялікабрытаніі, поўнасцю прысвечаны сучаснай акадэмічнай беларускай музыцы.

Канцэрт будзе суправаджацца кароткімі лекцыямі пра беларускую культуру і музычныя традыцыі.

Як піша “Наша Ніва”, у 11 гадоў Ева дэбютавала з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам Беларусі. З таго часу яна выступала на сцэнах Carnegie Hall у Нью-Ёрку, Suntory Hall у Токіа, Barbican Hall і Bechstein Hall у Лондане, а таксама ў Музеі музыкі ў Венецыі.

23 жніўня а 13:00 у лонданскай царкве St. James Piccadill беларуска разам з піяністкай Раксанай Шыні-Мехрабзадэ выканае творы беларускіх кампазітараў, сярод якіх Галіна Гарэлава, Вольга Падгайская і Ларыса Сімаковіч.

Чытайце таксама