- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 21
Арганізатары шукаюць новыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі ў 2024−2025 гадах у любой краіне свету і ў любым жанры — дакументальныя, ігравыя, гібрыдныя, анімацыйныя, кароткаметражныя ці поўнаметражныя.
Конкурс будзе ацэньвацца прафесійным міжнародным журы.
Калі ваш фільм трапіць у праграму, вас чакае:
- Паказы online і магчыма offline у розных гарадах Еўропы,
- Шырокая беларуская і міжнародная аўдыторыя,
- Прафесійная ацэнка ад міжнароднага журы.
Дэдлайн падачы заяўкі — 31 жніўня.
Падрабязнасці і форма заяўкі ёсць на сайце фестывалю.
Кінафэст “Паўночнае ззянне” пройдзе з 3 па 29 лістапада.