- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 21
Культавы навукова-фантастыны раман Фрэнка Герберта пераклаў Ігар Кулікоў — адзін з найлепшых беларускіх перакладчыкаў.
“Для нас гэта вельмі важная падзея: ад поспеху гэтай кнігі залежыць шлях, якім мы пойдзем найбліжэйшым часам. Маем спадзяванні, што фенаменальны твор Герберта ўзрушыць чытацкую аўдыторыю і па-новаму прастымулюе цікавасць да кніг і чытання”, — кажуць у выдавецтве.
Старт продажаў запланаваны на 8 кастрычніка. Такая дата абраная невыпадкова — гэта дзень нараджэння самога Фрэнка Герберта.
Выдавецтва абяцае якасны друк, цвёрдую вокладку, прафесійную падрыхтоўку, больш за 750 старонак.
Аформіць папярэдні заказ можна на сайце "Кнігаўкі".