- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 32
Кніга вакаліста Gods Tower Уладзіслава Наважылава, вядомага як Lesley Knife, выйдзе ў верасні ў выдавецтве Grunwald.
“Білінгва” — гэта зборнік паэзіі і прозы, напісанай у перыяд з пачатку стагоддзя да нашага часу.
“Я не прыйшоў у літаратуру — я туды ўваліўся, як бухі ў пад’езд. Пакуль суседзі спрачаліся, што са мной рабіць, я ўжо заносіў мэблю, расстаўляў бутэлькі з танным пойлам і ўрубаў на поўную гучнасць стары хэві-метал. Я пішу не па правілах. Мае тэксты — з драпінамі, шнарамі і плямамі ад кавы. Грубае слова для мяне — не понт і не празмернасць, а цвік, які трымае канструкцыю. Калі сюжэт хоча звярнуць у падваротню — я не буду цягнуць яго назад на магістраль”, — піша Уладзіслаў Наважылаў.
Зрабіць перадзамову кнігі можна на сайце выдавецтва Grunwald.