- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 31
Як пісаў sekktor, пасля 2020 года сям’я акцёра была вымушана пераехаць у Варшаву, дзе яны працягнулі працу Team Theatre, заснаванага ў Гомелі. 5 ліпеня Андрэй памёр пасля працяглай хваробы. Яму было 49 гадоў.
“Хаваць роднага чалавека — гэта адна з самых цяжкіх рэчаў, што можа здарыцца. А калі ты робіш гэта ў іншай краіне, дзе ўсё зроблена інакш, становіцца ў тысячу разоў складаней. І кожнае гэтае „інакш„ мае свой кошт. Мы аказаліся да гэтага не гатовыя. Хаця як да гэтага наогул можна быць гатовымі?“, — кажа жонка Андрэя Алеся.
Агульныя выдаткі на пахаванне, адпяванне, пахаванне ўрны, транспарт, кветкі і памінальны абед склалі каля €5000.
Цяпер засталася частка, якую родныя Андрэя не могуць закрыць самастойна — каля €2000. Таму яны просяць аб дапамозе.
Падтрымаць збор, калі для вас гэта бяспечна, можна на сайце BYSOL.