- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 33
Пра гэта пісьменнік паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook і нават выклаў спасылку на Wildberries.
“А цяпер сапраўды важная навіна! „Слон„ нарэшце перайшоў мяжу, і цяпер яго можна набыць не толькі ў Еўропе, але і ў Беларусі! І побач“, — напісаў Філіпенка.
Гэтым адразу зацікавіліся беларускія прапагандысты: Азаронак заявіў, што Філіпенка „вельмі рана парадаваўся“, а адзін з каналаў паабяцаў, што „пытанне з распаўсюджваннем на тэрыторыі Беларусі будзе вырашана на працягу сутак“.
Кніга „Слон“ знікла з продажу ўжо праз некалькі гадзін, а прапагандысты падзякавалі „ўсім датычным“.
Новы раман Сашы Філіпенкі прысвечаны тэме вайны ва Украіне. Нагадаем, у лютым 2025 года стала вядома, што супраць пісьменніка заведзеная крымінальная справа за распальванне варожасці.