- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 48
Арганізатары і арганізатаркі кажуць, што гэта мерапрыемства пра памяць і салідарнасць, пра асабістае і калектыўнае, пра эміграцыю, ідэнтычнасць і прысутнасць.
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 6 жніўня ў двары варшаўскага Free Belarus Museum (Foksal 11). Збор а 18:30, пачатак а 19:00.
У праграме:
- размовы пра Алеся Пушкiна
- жаночы хор SPIEVY
- DJ Xeenool
- адкрыццё экспазіцыі сучаснага візуальнага мастацтва (14 мастакоў і мастачак, 19 прац з Польшчы, Літвы, Германіі, Італіі).
Уваход вольны.
На выставе будуць прадстаўлены жывапіс, інсталяцыі і скульптуры беларускіх мастакоў і мастачак, якія праз мастацтва асэнсоўваюць досвед выгнання, рытуалаў, побыту, а таксама спробу знайсці ўнутраную апору ў часы, калі ўсё навокал змяняецца.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены працы наступных мастакоў і мастачак:
Ксіша Ангелава, Ніна Маргаева, Святлана Баева, Аляксей Врублеўскі, Юлія Мекес, Dead Boy, Ксенія Лагавая, @белы, Лера Лазук, Кася Варакса, Святаслаў Камароў, Яраслаў Гамолка, Міхаіл Гулін, Андрэй Духоўнікаў, Ілля Дудараў.
У рамках выставы, з 10 жніўня, адкрыецца аўкцыён, на якім будуць прадстаўлены працы мастакоў і мастачак, што ўдзельнічаюць у выставе. Гэта вельмі важна, бо ўсе сродкі ад аўкцыёну пяройдуць да аўтараў і аўтарак, што стварае цудоўную магчымасць падтрымліваць і развіваць іх творчасць. Такім чынам, кожны глядач атрымае не толькі ўражанні ад выставы, але і зможа ўдзельнічаць у падтрымцы сучаснага беларускага мастацтва.
Лоты аўкцыёну будуць паказаны на старонцы праекта alespushkin.com, дзе кожны можа азнаёміцца з працамі і зрабіць свой унёсак у падтрымку сучаснага беларускага мастацтва.