sekktor/lectures: Прадстаўляем серыю відэа з Вольгай Кліп па арганізацыі творчага партфоліа

Калегі і каляжанкі, якія не толькі наважыліся выбраць ролю мастака ці мастачкі, але і бяруць self-marketing у свае рукі! Разам з нашай даўняй партнёркай куратаркай і арт-кансультанткай Вольгай Кліп мы падрыхтавалі для вас набор кароткіх відэа-ўрокаў з простай мэтай — дапамагчы вам у самастойнай арганізацыі базавага пакету дакументаў, неабходных для падачы прапановаў на арганізацыю выставаў, удзел у арт-рэзідэнцыях, конкурсах і іншых задач па вашай прафесійнай самапрамоцыі.

У гэты пакет уваходзяць:

  • Рэзюмэ/CV
  • Заява мастака, альбо artist statement
  • Біяграфія мастака 
  • І, як квінтэсенцыя першых трох, візуальнае партфоліа.

Падрыхтоўка з нуля ці “наладка” гэтых чатырох дакументаў да ўсталяваных стандартаў дапаможа вам у працы як з аўдыторыяй прафесіяналаў, так і аматараў мастацтва.

Міні-курс бясплатны і даступны ад зараз на нашым Youtube-канале. Яго можна праслухаць як відэаканспект з падказкамі, інструментамі і прыкладамі.

Вольга Кліп — куратарка і менеджарка культурных праектаў. У цэнтры сваёй куратарскай і менеджэрскай практыкі ставіць рэінтэграцыю мастацтва ў штодзённасць і пераадоленне элітарнасці ў арт-інстытуцыях. Вольга працуе з недастаткова прадстаўленымі мастакамі, асабліва ў сітуацыях культурнага выключэння. Калі вам неабходна больш глыбокая прапрацоўка навыкаў самапрэзентацыі і афармлення дакументаў, у тым ліку па-ангельску, Вольга стала працягвае наборы на групавыя і індывідуальныя кансультацыі — проста напішыце ёй ў Instagram.com: @olgaklip.

***

Курс створаны пры фінансавай падтрымцы German Marshall Fund.

  • Менеджмент: Каця Раманчык
  • Відэапрадакшн: Filmistr.pl
  • Мэйкап: IG @vishnevskaya_mua 

Дзякуем за ілюстрацыі на вокладках беларускім творцам (якія, дарэчы, прайшлі праз кансультацыі Вольгі):

  • Дар’я Цемра — Cocoon, 2024, + Amputation of Roots, 2024, IG: @cemradarya, cemra.art
  • Надзея Саяпіна, “Chto novaha nie bačyŭ, toj staromu rad” з серыі POKUĆ, 2024, IG: @nadya_sayart + партфоліа.
  • Яўген Шадко, The Silent Pull, 2024 IG: @eugene.shadko
  • Tasha Katsuba, Hope, 2020 IG: @tashakatsuba

Чытайце таксама