Прыём заявак на літаратурную прэмію імя Алеся Адамовіча

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: конкурс, прэмія
  • Дэдлайн : 24.03.2025

Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. 

Арганізатары чакаюць творы, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію. Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча — пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. 

На прэмію могуць намінавацца:

  • Кнігі

  • Артыкулы ў медыя

  • Падкасты

  • Кіна- і відэапраекты.

Умовы ўдзелу:

  • Права намінаваць творы маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа

  • Твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе і быць прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці

  • Абмежаванні для аўтараў і аўтарак твораў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў адсутнічаюць.

Дэдлайн: 24 сакавіка.

Падаць заяўку

Іншыя магчымасці