- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 29
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: дыскусія, лекцыя, майстар-клас
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 14.08.2025, 17:51
Як знайсці грошы на кіно і творчыя праекты? Ці можна рэалізаваць ідэю без буйнога бюджэту - і пры гэтым захаваць творчую свабоду?
Беларуская сетка кінематаграфістаў (BFN) запрашае вас на другі выпуск цыкла анлайн-трансляцый BFN:Live — адкрытую дыскусію пра краўдфандынг і яго магчымасці для аўтараў. Госці падзеляцца асабістым вопытам запуску кампаній, раскажуць аб сваіх праектах і дадуць практычныя парады тым, хто хоча прафінансаваць сваё кіно з дапамогай гледачоў.
У эфіры:
- Яўген Лыткін - рэжысёр, прадзюсер, вядучы BFN:Live
- Аляксандр Чарнуха @minsepultury - журналіст, пісьменнік, аўтар YouTube-праекта «Міністэрства сепультуры»
- Ліза Чэрнік — рэжысёрка, сузаснавальніца відэапрадакшэна "Sort Of Cinema"