- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 11
- Лакацыя: Літва local
- Тып магчымасці: нетворкінг, трэнінг
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дэдлайн : 08.09.2025
Хочаш змяняць свет, але не ведаеш, з чаго пачаць? Гэтая праграма для цябе, калі табе ад 16 да 30 гадоў, ты жывеш у Вільнюсе, хочаш знайсці сваю каманду, каб арганізоўваць мерапрыемствы, і шукаеш, як рабіць змены ў супольнасці эфектыўна.
З нашай падтрымкай за 3 месяцы ты авалодаеш прынцыпамі праектнага падыходу і зробіш сваё першае мерапрыемства разам з камандай аднадумцаў!
- Практычныя навыкі планавання і рэалізацыі мерапрыемстваў
- Досвед арганізацыі 2 афлайн-мерапрыемстваў у Вільнюсе
- Каманду аднадумцаў для сумеснай працы
- Ментарства і падтрымку ад дасведчаных трэнер_ак з досведам працы з 10+ гадоў
Калі: верасень – снежань 2025.
Удзел бясплатны. Ёсць толькі 15 месцаў.
Праект рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага моладзевага фонду.