- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 17
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: конкурс
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дэдлайн : 18.08.2025
Еўрапейскі Саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) аб'яўляе запуск праграмы для беларускіх студэнтак і студэнтаў, якія падвяргаліся палітычнаму пераследу або пагрозам, для навучання ў магістратуры ў Чэхіі, Латвіі, Літвы і Польшчы.
Хто можа прэтэндаваць на падтрымку?
Беларускія студэнты і студэнткі, якія:
- Знаходзяцца ў зоне рызыкі пераследу з-за сваёй грамадска-палітычнай пазіцыі або дзейнасці, або ўжо падвяргаліся рэпрэсіям (у тым ліку калі рэпрэсіі закранулі іх бацькоў або законных прадстаўнікоў, калі гэта непасрэдна тычыцца заяўнікаў), пачынаючы з 2020 года.
- Плануюць навучанне на магістарскіх праграмах ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы.
Умовы і аб'ём падтрымкі:
- Штомесячная выплата ў памеры €550 на тэрмін да 10 месяцаў (вучэбны год).
- Кампенсацыя кошту навучання праз нацыянальныя схемы падтрымкі ў Літве, Латвіі, Чэхіі і Польшчы.
- Пры наяўнасці паралельнага фінансавання з іншай крыніцы, выплаты могуць быць прапарцыйна зменшаны.
- Агульны бюджэт праграмы — €209 000 для 38 магістрантаў; пры наяўнасці рэшткаў сродкаў магчымы працяг выплат на другі год.
Крытэрыі адбору:
- Грамадзянства Беларусі.
- Наяўнасць ступені бакалаўра.
- Пачатак навучання або пададзеная заяўка на стацыянарныя праграмы аспірантуры (магістратуры) ва ўніверсітэтах Чэхіі, Латвіі, Літвы або Польшчы не раней за 2020/2021 вучэбны год.
- Выключэнне з ўніверсітэта ў Беларусі або пераслед па палітычных матывах.
- Наяўнасць ліста аб залічэннi на 2025/2026 вучэбны год або фактычнае навучанне ў прымаючым ВНУ.
- Матывацыя і здольнасць скончыць праграму навучання.