Бясплатны анлайн-курс ангельскай мовы для творчых прафесій

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: курс
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 20.03.2025, 18:00
  • Дэдлайн : 16.03.2025

American Center у Менску запрашае на бясплатны курс ангельскай мовы для творчых прафесій.

Арганізатары чакаюць на курсе мастакоў, фатографаў, кінематаграфістаў, тэатралаў і артыстаў, пісьменнікаў і іншых прафесіяналаў з крэатыўных індустрыі.

Арганізатары плануць дапамагчы вам:


  • Авалодаць прафесійнай лексікай

  • Навучыцца ппэзентаваць сябе і сваю творчасць на міжнароднай сцэне

  • Пісаць артыстычныя біяграфіі і матывацыйны лісты

  • Прасоўваць сябе і сваю творчасць праз сацыяльныя сеткі

  • Правільна рыхтаваць грантавыя заяўкі і партфоліа

  • Асвоіць бізнэс-камунікацыю ў свеце мастацтва.

Дэталі курса:

  • Пажаданы узровень ангельскай A2-B1 і вышэй

  • Курс будзе інтэрактыўным, з практыкай гутарковай і пісьмовай ангельскай, а таксама зваротнай сувяззю ад выкладчыцы. У фінале кожны ўдзельнік падрыхтуе прэзентацыю сваёй творчасці з выкарыстаннем вывучанага матэрыялу

  • Весці курс будзе выкладчыца з Флорыды Лоры Кабрэра з 20-гадовым досведам выкладання ангельскай мовы як замежнай

  • Заяўкі будуць разглядацца на конкурснай аснове, асаблівая ўвага будзе надавацца матывацыі аплікантаў.

Даты правядзення: 20 сакавіка —  22 траўня, па чацвяргах а 18:00 (па менскім часе).

Дэдлайн: 16 сакавіка.

Падаць заяўку

Іншыя магчымасці