- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 96
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: удзел у выставе, рознае, конкурс на публікацыю
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
Віртуальны музей схаванай гісторыі запрашае прычыніцца да стварэння "Народнага музея" і дасылаць фотаздымкі або сканы прадметаў музейнага значэння з вашых асабістых сямейных калекцый.
Прадметам музейнага значэння можна назваць аб'ект, які валодае гістарычнай ці мастацкай вартасцю, але не змешчаны ў музейныя фонды.
Што можна дасылаць:
- Асабістыя рэчы
- Кнігі і газеты
- Фотаздымкі і дакументы
- Усё, што ёсць маўклівым сведкам няпростых гістарычных выпрабаванняў, якія выпалі на долю вашых продкаў і нашага народа ў мінулым.
Даслаць сканы і фотаздымкі можна ананімна.