Першая сустрэча Беларускай музейнай лабараторыі ў Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: дыскусія, круглы стол
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 06.03.2025, 10:00
  • Дэдлайн : 05.03.2025

Музей Вольнай Беларусі запрашае на першую сустрэчу Беларускай музейнай лабараторыі.

Да ўдзелу запрашаюцца музейныя супрацоўнікі, культуролагі, гісторыкі і іншыя зацікаўленыя спецыялісты, што знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі і хацелі б заставацца ў прафесіі.

Мэта першай сустрэча Беларускай музейнай лабараторыі — прааналізаваць магчымасць аб’яднання ў супольнасць з устойлівымі прафесійнымі сувязямі.

Асаблівая ўвага будзе надавацца пытанням стратэгічнага развіцця, камунікацыі, захавання культурных каштоўнасцяў і праблем інтэграцыі ў еўрапейскі кантэкст ва ўмовах эміграцыі беларускай культуры.

Даты правядзення: 6 — 7 сакавіка. 

Лакацыя: Варшава, Музей Вольнай Беларусі. 

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці