Вакансія каардынатара праекта для Беларусі ў рамках EU4Culture-II ад Goethe-Institut Georgien

  • Лакацыя: Грузія local
  • Тып магчымасці: вакансія
  • Дэдлайн : 25.03.2025

Goethe-Institut Georgien шукае каардынатара праекта для Беларусі ў рамках EU4Culture-II на поўную занятасць.

Праект EU4Culture-II накіраваны на падтрымку беларускіх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў сферы культуры і крэатыўных індустрый. 

Працоўныя абавязкі:

  • Каардынацыя і рэалізацыя праектных актыўнасцяў

  • Cупрацоўніцтва з камандай рэгіянальнага праекта, фінансавымі і камунікацыйнымі аддзеламі, а таксама іншымі каардынатарамі краін

  • Фасілітацыя нетворкінгу і абмену ведамі паміж бенефіцыярамі, падтрымка іх інтэграцыі ў рэгіянальныя і міжнародныя культурныя сеткі

  • Развіццё і рэалізацыя нацыянальнай камунікацыйнай стратэгіі для павышэння бачнасці праекта

  • Удзел у ацэнцы рызык і распрацоўцы механізмаў іх змякчэння

  • Падтрымка грантавых працэсаў і кантроль фінансавых працэсаў.

Дэталі і ўмовы працы:

  • Для спецыялістаў у сферы культуры, кіравання праектамі і міжнароднага супрацоўніцтва з магістарскай ступенню ў галіне кіравання мастацтвам або сумежнай сферы; маюць 4+ гады досведу ў рэалізацыі праектаў, у тым ліку фінансаваных ЕС

  • Час працы: красавік 2025 – сакавік 2027 (з магчымасцю падаўжэння яшчэ на два гады)

  • Перавага надаецца кандыдатам з Грузіі, магчымы дыстанцыйны фармат (акрамя Беларусі).

Дэдлайн: 25 сакавіка. 

Даведацца больш

Іншыя магчымасці