Квінцін Шумэйкер у Вільнюсе: варкшопы, нетворкінг, паказ фільма

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып магчымасці: лекцыя, майстар-клас, нетворкінг
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 14.03.2025, 19:00

CreateCulture Space запраше на кінасустрэчы з рэжысёрам Квінцінам Шумэйкерам у Вільнюсе.

Квінцін Шумэйкер (Quintin Schomaker) — рэжысёр і медыяпрадзюсар з Нью-Ёрка, які спецыялізуаецца на дакументальным кіно і сацыяльных праектах. Ён выкарыстоўвае кінематограф як інструмент для стварэння ўплывовых гісторый і грамадскага ўдзелу.

Праграма сустрэч:

  • Нэтворкінг для тых, хто працуе з медыя і кіно.
    Q&A сэсія з Квінцінам Шумэйкерам, абмеркаванне дакументальнага кіно і тэхнік апавядання.Q&A сэсія з Квінцінам Шумэйкерам, абмеркаванне дакументальнага кіно і тэхнік апавядання.
    4 сакавіка, 18:00 — 20:00.

  • Варкшоп па сторытэлінгу для рэжысёраў, сцэнарыстаў, SMM-спецыялістаў і прадстаўніц беларускіх культурніцкіх арганізацый. Як выкарыстоўваць сторытэлінг для стварэння ўплывовага кантэнту ў сацсетках, медыя і дакументальным кіно? 
    5 сакавіка, 16:00 — 20:00.

  • Сцэнарная лабараторыя: Ідэі для беларуска-амерыканскага фільма. Падчас лабараторыі будзе магчымасць згенераваць ідэі, выбраць найлепшыя і закласці аснову для будучага фільма. Удзельнічаць могуць усе, хто любіць кіно і хоча зрабіць свой унёсак у стварэнне сцэнарыя.
    7 сакавіка, 12:00 — 17:00.

  • Паказ кароткаметражнага фільма, створанага падчас лабараторыі, абмеркаванне, нетворкінг.
    14 сакавіка, 19:00 — 21:00.

Даты правядзення: 4 — 14 сакавіка.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці