- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 45
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: лекцыя, курс
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 13.03.2025, 18:30
"Зялёны партал" запрашае далучыцца да "Зялёных вэбінараў" — серыі сустрэч з экспертамі, якія дапамогуць разабрацца ў экалагічных выкліках і рашэннях для будучыні.
Праграма наступная(час правядзення — па Мінску):
- 4 сакавіка, 18:30 — 19:30. "Гарады будучыні: як спраўляцца з крызісамі ў камунальнай сферы", Уладзімір Зуеў, магістр палітычных навук, старшыня праўлення фонду "Неруш Натура", член каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацыянальнай Платформы Форума Грамадзянскага Таварыства Усходняга Партнёрства.
- 6 сакавіка, 18:30 - 19:30. "Біяразнастайнасць для людзей і планеты. Значэнне, пагрозы, новыя тэндэнцыі ў захаванні", Ірына Макарэвіч, экспертка па захаванні біяразнастайнасці.
- 11 сакавіка, 18:30 — 19:30. "Транспарт і яго экалагічнасць. Што зараз адбываецца ў Беларусі? Нашы адказы на вашыя пытанні", Павел Гарбуноў, эксперт па транспарце.
- 13 сакавіка, 18:30 — 19:30. "Уразлівасць энергетычнай сістэмы Беларусі да знешніх і ўнутраных шокаў", Яўген Макарчук, спецыяліст у галіне энергетыкі.