- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 43
- Лакацыя: Германія local
- Тып магчымасці: лекцыя, курс
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 01.03.2025, 17:00
Fem*HUB запрашае на курс Вольгі Бубіч "Памяць, лес і мы ў ім" усіх, хто падтрымлівае феміністычныя каштоўнасці і інклюзіўную прастору. Курс накіраваны на ўсіх, хто хача крыху больш даведацца аб феномене памяці.
Вольгі Бубіч — эсэістка, фатографка і даследчыца памяці.
Фармат курса:
- 5 лекцый і 4 творчыя практыкі
- 1 сустрэча на тыдзень па суботах, працягласць адной сустрэчы — каля 1,5 гадзін.
Пра што пойдзе размова падчас лекцый:
- Якім чынам памяць уплывае на нашую ідэнтычнасць і што значыць памяць у сучаснай сітуацыі?
- Як памяць трансфармуецца пад уплывам нашага ўнутранага стану і навакольнага асяроддзя?
- Якім чынам асабістая памяць звязана з калектыўнай?
- Як тэма памяці можа быць асэнсавана ў кантэксце прыроды і сучаснага мастацтва?
Мовы курса: лекцыі — на расійскай, дыскусіі — на мовах, якімі карыстыюцца удзельніцы: беларускай, украінскай, ангельскай.
Умовы ўдзелу: па папярэдняй рэгістрацыі. Ахвяраванні на падтрымку Fem*HUB вітаюцца.
Даты правядзення: старт курса 1 сакавіка, 17:00.
Лакацыя: Берлін, Fem*HUB Bridging Cultures, Wartburgstr. 41.
Зарэгістравацца