- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 26
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: спектаклі
- Дата правядзення: 20.09.2025, 19:00
Пра што гэты спектакль
Гэта гісторыя не пра Польшчу, а пра сістэму, якая забываецца, што перад ёй — чалавек. Пра людзей, што апынуліся паміж межамі, мовамі і чаканнем. Гэта спектакль, створаны з асабістага досведу актораў, якія самі праходзілі праз ужонды, анкеты, бясконцыя чэргі, абыякавыя погляды.
«Urząd Przyjemności» — гэта споведзь людзей, якія не хацелі з’язджаць, але былі вымушаныя. І нават тут павінны даказваць, што маюць права на жыццё. Гэта шчырая тэатральная работа без эфектаў, але з эфектам, які застаецца надоўга. Тут асабісты досвед становіцца тэатрам. Без фільтраў, без літасці.
Навошта ісці
- Адчуць сябе чалавекам у сістэме, якая спрабуе цябе абязлічыць.
- Падзяліць гэтую споведзь. Гэты крык. Гэты напамін, што свабоду немагчыма адмяніць рашэннем інспектара.
- Пачуць гісторыі пра ўсіх, хто сутыкнуўся з сістэмай, у якой нібыта ёсць усе правілы, але няма чалавечнасці.
Бюракратыя — гэта таксама палітычная сцэна, а значыць — надышоў час зрабіць з яе тэатр. Свабодны Тэатр — гэта прастора, дзе асабісты досвед набывае калектыўны сэнс. Мы працягваем гаварыць там, дзе іншыя маўчаць. І робім гэта праз мастацтва.
Наступныя паказы:
- 20 верасня (квіткі раскупленыя)
- 21 верасня, 20:00
- 4 кастрычніка, 19:30
- 5 кастрычніка, 19:30
- 11 кастрычніка, 19:30
Дадатковая інфармацыя
- Працягласць спектакля: 90 хвілін, без антракту
- Мовы пастаноўкі: польская, ангельская, беларуская, руская
- Субтытры: на польскай і ангельскай мовах
- Узрост: 18+
Змяшчае: гучныя гукі, выбухі, дым, сцэны са стробасвятлом, а таксама згадкі пра дарослую тэматыку, уключаючы лаянку, гвалт, ужываннне зброі і сэксуальны гвалт.
Праект створаны ў межах праграмы OFF Polska і суфінансаваны Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.
Кантакты для СМІ і акрэдытацыі
Хэлена Нядзьвецкая
Менеджар па камунікацыі і СМІ
+48 502 911 969
Telegram: @niedzwiecka