Сон Ван Гога ў Мінску

  • Лакацыя: Беларусь local
  • Тып мерапрыемства: выставы
  • Дэдлайн : 07.09.2025

Праект аб’ядноўвае больш за 70 працаў беларускіх мастакоў. У экспазіцыі прадстаўлены сучасныя інтэрпрэтацыі спадчыны Ван Гога, творчасці Фрыды Кало, традыцыяў японскай культуры, мастацтва Рэнесанса, поп-арту, сучасных лічбавых фарматаў і архітэктурных канцэпцыяў. Цэнтральны элемент выставы – імерсіўны фільм «Быць Ван Гогам» па сцэнары, заснаваным на ліставанні Ван Гога з братам Тэо. Асаблівасць выставы – альфакторнае мастацтва – адмыслова створаныя араматычныя кампазіцыі звязваюць розныя раздзелы экспазіцыі і дапамагаюць наведнікам плаўна пераходзіць з аднога мастацкага свету ў іншы.

Выстава дапоўненая інтэрактыўнымі інсталяцыямі і фотазонамі, дзе наведнікі могуць зрабіцца часткай мастацкай прасторы.

Квіткі:

  • 16 руб. – поўны;
  • 14 руб. – студэнты дзённай формы навучання;
  • 12 руб. – пенсіянеры, навучэнцы школ, гімназій, ПТВ, ССНУ, шматдзетныя сем’і, інваліды III групы.

Набыць квіткі.

Тэлефоны:
+375 17 242 78 14 (каса)
+375 25 542 30 00

Дата і час: да 7 верасня ў 12:00–20:00 у сераду–нядзелю

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, пр-т Незалежнасці, 47

Вам можа спадабацца