Ладзіце альбо ходзіце на івэнты ў Беларусі і іншых краінах? Раскажыце, што вас хвалюе

Фота: @ztinavl, Tina Zaborowska для @varushniak
  • Лакацыя: Усе краіны local

Таму нам жыццёва неабходныя вашы жывыя меркаванні, досвед, развагі — як у ролі актыўных наведнікаў(-ніц) культурніцкіх івэнтаў, так і іх арганізатараў(-к). Калі вам падабаецца кірунак руху sekktor , далучайцеся да яго развіцця! 

У якасці наведніка(-цы):

  • Далучыцеся да анлайн-інтэрв’ю (з рэгістрацыяй у 2 клікі і да 40 хв. у зручным вам час). Менавіта інтэрв’ю дапамогуць нам убачыць найбольш зручныя для вас рашэнні, якія дапамагаюць арыентавацца ў магчымасцях і публічных мерапрыемствах (падзеях) з беларускай культурніцкай прасторы — як, у якіх выпадках гэтай інфармацыі вам бракуе.
  • Альбо запоўніце, калі ласка, кароткую анкету (4-5 хв.) з 0 асабістых дадзеных.

У якасці арганізатара(-кі):

  • Запрашаем вас прайсці анлайн-інтэрв’ю (60-80 хв). Паразмаўляем аб практычных кроках, якія вы праходзіце, арганізуючы івэнт, каб зразумець, чым sekktor можа быць карысны вам і вашым калегам па прафесіі ў паскарэнні пошуку каманды, аўдыторыі, а можа, і падрадчыкаў.

Тэматычна мы факусуемся на беларускай афішы, але добрыя практыкі з лакальных замежных могуць гучаць у размове.

Працоўныя мовы: беларуская, руская.